Вікісховішча:Шаблёны аўтарскага права

This page is a translated version of a page Commons:Copyright tags and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Copyright tags and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:CT

Калі запампоўваеце файл у Вікісховішча, вам варта заявіць пра стан дазволу на яго, які мае дапускаць яго выкарыстаньне кім заўгодна ўсюды для ўсялякай задачы. «Майстар загрузкі» — найпрасьцейшы спосаб запампаваць файлы. Ён вядзе вас пакрокава, каб падаць патрэбныя для запампоўкі файла зьвесткі і раіць агульнапрынятыя дазволы. Можаце таксама скарыстаць падбор дазволу.

Глядзіце Вікісховішча:Дазволы наконт хуткай даведкі пра дазволы. У залежнасьці ад дазволу, які абярэце, такі «шаблён дазволу», як {{Cc-by-4.0}}, устаўляецца на старонку апісаньня файла. Гэта адлюструе зьвесткі пра дазвол на старонцы апісаньня і катэгарызуе файл належным чынам.

Падсумаваныя тут старонкі апісваюць розныя віды шаблёнаў дазволу і падае сьпісы найбольш пашыраных шаблёнаў. Сьпісы ні ў якім разе ня поўныя. Новыя шаблёны дадаюць, бо ўдзельнікі знаходзяць новыя крыніцы матэрыялу, які магчыма запампаваць у Вікісховішча, або крыніцы, якія варта пазьбягаць. Новы шаблёны таксама могуць дадаць, каб адлюстраваць зьмяненьні ў мясцовых законах. Катэгорыя «Шаблёны дазволу» пералічвае некалькі тысячаў шаблёнаў, часта канкрэтных для адной крыніцы.

Шукайце дакумэнтацыю для шаблёна дазволу паводле назвы:

Ці паходзіць файл, які жадаеце спампаваць, з такой крыніцы, як кніга, вэб-бачына або арганізацыя, якая мае матэрыял, што магчыма скарыстаць вольна? Калі так, можаце знайсьці шаблён дазволу для крыніцы ў Вікісховішча:Шаблёны аўтарскага права/Індэкс паводле крыніцы.

Агульны грамадзкі набытак

 
Public domain
Main page: Commons:Copyright tags/General public domain.

Шаблёны агульнага грамадзкага набытку магчыма скарыстаць, каб апісаць, чаму файл у грамадзкім набытку на падставе такіх шырокіх мерак, як выпуск аўтарскага права творцам або дата, калі творца памёр. Калі зыходная краіна файла — не ЗША, той таксама мусіць мець шаблён, які паказвае, чаму той у грамадзкім набытку ў ЗША.

Глядзіце таксама катэгорыю «Шаблёны дазволаў грамадзкага набытку» наконт поўнага сьпісу.

Шаблёны канкрэтных краінаў

 
Main page: Commons:Copyright tags/Country-specific tags.

Правілы аўтарскага права розьняцца ад адной краіны да другой (глядзіце Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле тэрыторыі). Файл можа быць у грамадзкім набытку ў краіне паходжаньня на падставе даты сьмерці творцы, даты выданьня, віду працы і заказчыка працы. Шаблёны дазволу для канкрэтных краінаў паказваюць прычыну, чаму запампаваны ў Вікісховішча файл у грамадзкім набытку ў краіне паходжаньня. Для файла, які паходзіць не з ЗША, іншы шаблён мае паказаць, чаму той у грамадзкім набытку ў ЗША.

Дазволы ГНУ

 
GNU head
Main page: Commons:Copyright tags/GNU licenses.

Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ (ЛВД ГНУ) і Агульны грамадзкі дазвол ГНУ (АГД ГНУ) — пашыраныя дазволы вольнай дакумэнтацыі і вольнага аўтарскага права на апраграмаваньн. Працы, нададзеныя згодна зь сямействам дазволаў ГНУ, магчыма запампоўваць у «Вікімэдыю».

Вольныя дазволы «Творчых грамадаў»

 
Creative Commons License
Main page: Commons:Copyright tags/Free Creative Commons licenses.

Файлы з дазволамі «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства і яго пазначэньнем на аднолькавых умовах магчыма запампаваць, але толькі калі тыя не ўлучаюць абмежаваньняў некамэрцыйнасьцю або адсутнасьцю вытворнікаў. Дазволы перадачы ў грамадзкі набытак таксама прымальныя. Глядзіце Вікісховішча:Шаблёны аўтарскага права «Творчых грамадаў» наконт поўнай табліцы дапушчальных дазволаў «Творчых грамадаў», улучна з дазволамі канкрэтных краінаў, якія грунтуюцца на законах аб аўтарскім праве краіны паходжаньня.

Разнастайныя вольныя дазволы

Main page: Вікісховішча:Шаблёны аўтарскіх правоў/Розныя вольныя ліцэнзіі.

Разнастайныя шаблёны дазволу, а ня толькі ГНУ або «Творчых грамадаў», паказваюць, чаму файл магчыма вольна скарыстаць. Звычайна гэта датычыць файлаў з такой пэўнай крыніцы, як вэб-бачына або арганізацыя, якая выпускае матэрыял у грамадзкі набытак або дапускае яго выкарыстаньне згодна з дазволам, прымальным для запампоўкі ў Вікісховішча.

Несвабоднасьць або няпэўнасьць

Main page: Commons:Copyright tags/Not free or uncertain.

Файл могуць пазначыць, каб паказаць прычыны, паводле якіх той можа мець несвабодны або няпэўны стан аўтарскага права. Такі файл часта хутка агледзяць і выдаляць.

Апісальныя шаблёны

Main page: Commons:Copyright tags/Descriptive tags.

Апісальныя шаблёны даюць такія карысныя зьвесткі пра файл, як абмежаваньні карыстаньня файлам у некаторых правападлегласьцях. Іх варта дапаўняць шаблёнамі, якія апісваюць, чаму файл вольны або ў грамадзкім набытку ў краіне паходжаньня і ЗША.

Глядзіце таксама